Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва шчыра віншуе ўсіх калег з Днём работнікаў культуры!

Шаноўныя сябры! Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва шчыра віншуе ўсіх калег з Днём работнікаў культуры!

 

Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто звязаў прафесійны і жыццёвы шлях з самай прыгожай, эмацыянальнай, творчай складаючай свайго жыцця. З маленства кожны чалавек мае патрэбу ў творчасці і культурным развіцці, і атрымлівае гэта дзякуючы вам, паважаныя калегі! Прафесіяналізм, самаадданасць працы, фантазія, імкненне да найлепшага выніку – характэрныя рысы прадстаўнікоў сферы культуры. 

 

Вельмі хочацца пажадаць усім вам моцнага здароў’я, кахання, ладу ў сем’ях, новых поспехаў і дасягненняў у прафесіі, яскравых праектаў і незгасальнай энергіі!

 

Са святам, паважаныя калегі!

 

Леанід Шчамялёў

«Сонечны дзень»

2004 г.

448